Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.22

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

І гучы вечна, ярка і нова,

Мова продкаў маіх і

Нашчадкаў маіх –

Беларуская родная мова!

                          А. Ставер

Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Мова – гэта тое важнае і важкае, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

У нашай школе традыцыйна адзначаецца гэта свята. Ужо з самай раніцы пры ўваходзе ў школу ўсіх “прымала ў абдымкі“ акцыя “Шчырае слова”, гучала цудоўная беларуская музыка.

Інфармацыйная група павіншавала са святам жыхароў горада, раздала буклеты.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана  выстава “Беларуская кніга для вас”. Усім наведвальнікам было прапанавана паўдзельнічаць у акцыі “Перакладаем разам” і атрымаць салодкі прыз.

Шчырыя прыхільнікі роднага слова выказалі сваю любоў да матчынай мовы падчас акцыі “З любоўю да роднага слова”.

З вялікім задавальненнем і вучні, і настаўнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы. Атмасфера даверу, добразычлівасці, зацікаўленасці панавалі на працягу дня.