Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.24

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Касцюковічы» Дзень роднай мовы пачаўся з акцыі “Падабайкі роднай мове”. У рамках дня вучні наведалі  выставу “Вітаю цябе, беларуская кніга”, прынялі ўдзел у віктарыне“Размаўляем па-беларуску”, квэст-гульні “Мудрае слова народнае”.

На працягу дня інтэрактыўны перапынак “Гучы, родная мова” збіраў як старэйшых, так і малодшых школьнікаў. Вучні чацвертага класа прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “Таямніцы роднай мовы”. Лірычнасць, узнёсласць пачуццяў - такія якасці праявіліся ў вучняў, якія  напісалі міні-сачыненні “О, край родны, край прыгожы!”. Каманда вучняў “Хлеб - соль” з шостага па адзінаццаты класы ўдзельнічала ў гарадскім турніры “Мова родная – цудоўная мова!”.

Акрамя таго, напярэдадні свята дзесяцікласнікі наведалі раённую бібліятэку, дзе таксама далучыліся да таямніц роднага слова. Святам былі ахоплены ўсе вучні. Дзеці паглыбілі свае веды па беларускай мове, літаратуры і этнаграфіі.