Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова – форма існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосаб і сродак развіцця нацыянальнай культуры.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу многіх гадоў у нашай школе праходзяць мерапрыемствы з нагоды свята. Так, напярэдадні адбылася акцыя “Пішам дыктоўку разам”, прыняць удзел у якой маглі як вучні, так і настаўнікі.

А ў дзень свята гучалі беларускія песні. Школьная бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве “Загадкі беларускіх слоў”. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі,адгадвалі загадкі.

Вучні 10 класа падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Гучы, мая родная мова!”. Мерапрыемства наведалі вучні 5 і 6 класаў. Дзеці разважалі пра тое, за што яны любяць беларускую мову, думалі, чаму трэба вывучаць замежныя мовы і пры гэтым не забываць пра родную.

Вучні 9 і 11 класаў стваралі газеты, прысвечаныя Дню роднай мовы.

Свята роднай мовы завяршылася, але беларуская мова прадаўжае гучаць у школе.