Звычайны дзень,
ці ж вінаваты
хоць на імгненне ён у тым,
што стаў аднойчы чорнай датай,
каб ёй застацца назаўжды?
(Анатоль Зэкаў. «26 красавіка 1986 года».)
Чарнобыль... Чарнобыль - гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль - горыч усяго народа. Чарнобыль - адвечны боль за зямлю, бацькаўшчыну.
Беларусам у чарговы раз выпала несці крыж бяды і пакутаў, цяжар людскіх страт. На чарнобыльскі алтар давялося аддаваць самае роднае і непаўторнае: родную хату, красу прыроды.
Жыццё дало нам жорсткі ўрок. I кожны павінен вынесці з яго вельмі важную выснову: мы — гаспадары свайго лёсу, а гэта значыць — гаспадары жыцця і Зямлі. I трэба жыць, каб больш ніхто і ніколі не адчуў такога болю. Трэба не дапусціць ператварэння зямлі ў бясконцую пустыню, над якой гаспадарыць горкі пах палыну.
Але чарнобыльскую катастрофу нельга разглядаць асобна, толькі як экалагічную катастрофу. Каб зразумецьЧарнобыль і пераадолець яго, нам трэба зірнуць на гэтую праблему зпункту гледжання нашай культуры. І перш за ўсё такую магчымасць намдаюць шматлікія творы беларускай літаратуры пра Чарнобыль, у якіхадлюстроўваецца ўся вастрыня сацыяльных, духоўных, маральных іэкалагічных праблем, звязаных з чарнобыльскай катастрофай. З гэтай мэтай у школьнай бібліятэцы для навучэнцаў арганізавана выстава «Чарнобыль у беларускай паэзіі».
26 красавіка вучні 10 класа наведалі школьную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў пра Чарнобыль, якія ўзрушана, з болем гавораць пра бяду роднай зямлі, трагедыйны лёс чалавека і народа. Вучні чыталі вершы: А.Вялюгіна («Вясна трывогі нашай»), М.Танка («Пасля аварыі»), В.Зуёнка («Касмічная вестка», «Атамная малітва»), М.Мятліцкага («Горкі вырай»), раманам I.Шамякіна «Злая зорка», аповесцямі Б.Сачанкі «Родны кут», Л.Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю» і «Палыновы вецер» і іншымі творамі.
Вучні прагледзелі дакументальны фільм «Чарнобыль», азнаёміліся з матэрыяламі выставы.
Пры канцы прагучалі словы:
Давайце быць дабрэйшымі, о людзі!
Чысцейшымі, святлейшымі штодня,
Дарыць адзін другому ўсмешкі будзем
І пачувацца шчыра, як радня.
Былі і будуць цяжкасці, напасці,
Мы перад вечным часам — каласы.
Знявага, чэрствасць, звады і няшчасці
Хай не заб’юць жыццёвае красы.
Міхась Пазнякоў.
Выставу наведвалі і іншыя навучэнцы, і працаўнікі школы.
раскрыть » / « свернуть