|
|
|
«…движущей силой прогресса являются не материальные блага, а патриотизм. Движение вперед невозможно без искренней любви к Родине, земле предков, к своему народу. Патриотизм проявляется не в словах и лозунгах, а в жизненной позиции человека, его повседневных трудах. В том, что он живет не только для себя, но и для своего Отечества. Многое может меняться вокруг нас, но эта истина останется непоколебимой. Патриотизм был, есть и должен оставаться незыблемым постулатом нашей государственности. Это вечная ценность, которая скрепляет поколения».
Быть гражданином и патриотом своей Родины, значит иметь активную гражданскую позицию, грамотно пользоваться своими правами, честно и добросовестно исполнять свои обязанности. Быть трудолюбивым для поддержания достойного уровня собственной жизни и заботиться о тех, кто нуждается в твоей помощи и защите, ощущать свою ответственность и сопричастность к прошлому, настоящему и будущему своей страны.
|
|
|
|
УМОВЫ
правядзення мерапрыемстваў абласной акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
1. Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні абласной акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя), зацверджаным загадам упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ад 4 сакавіка 2011 г. № 72 і пісьмом Міністэрства адукацыі аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» ад 17.03.2016 г. № 10-01-28/513 у рамках Акцыі праводзяцца:
абласны краязнаўчы праект «Мая Беларусь» (конкурс творчых работ «Мой род, мая сям'я»);
абласны конкурс «Юны натураліст»;
абласны конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі»;
абласны конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»;
абласны конкурс фотаздымкаў«Краіна мая дарагая».
1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост». Па даручэнні ўпраўлення адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляе дзяржаўная установа дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
1.3. Удзельнікі конкурсаў – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў).
2. Тэрміны правядзення конкурсаў
2.1. Конкурсы праводзяцца з красавіка па лістапад 2016 года тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку і ва ўстановах адукацыі абласнога падпарадкавання;
другі этап (адборачны) – раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі;
трэці этап (адборачны) – абласны. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога падпарадкавання.
Лепшыя работы абласнога этапа конкурсу накіроўваюцца для ўдзелу ў рэспубліканскім. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.
2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі вызначаюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.
3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі
3.1 Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2015 гг.).
3.2. Арганізатарам правядзення абласнога краязнаўчага праекту «Мая Беларусь», абласных конкурсаў «Юны натураліст», «Радзімы спадчына – мой гонар» і «Краіна мая дарагая» з’яўляецца дзяржаўная установа дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
3.2.1. Абласны краязнаўчы праект «Мая Беларусь» разлічаны на 2016 – 2018 гг. Праект прадугледжвае правядзенне конкурсаў па вывучэнні гісторыі сваёй сям'і, малой радзімы і Беларусі. У 2016 годзе праводзіцца абласны конкурс даследчых работ
«Мой род, мая сям'я».
3.2.1.1. Абласны конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям'я» (далей – конкурс) праводзіцца з 1 красавіка па 1 кастрычніка 2016 года.
3.2.1.2. Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхавання патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям'і з гісторыяй свайго народу.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў;
адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;
умацаванне сямейных сувязяў;
прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў;
стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.
3.2.1.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі (сямейныя калектывы).
3.2.1.4. На абласны конкурс прадстаўляюцца:
уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе сваякі (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра і далей), як мінімум да чацвёртага калена (да прадзедаў);
генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фатаздымкі, дакументы і г.д;
матэрыял па гісторыі сям'і, роду, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям'і падзей;
матэрыял, дзе прадстаўляеца апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій;
матэрыял па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў);
карт-схема з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду;
відэазапіс творчага прадстаўлення сваёй работы (да 10-15 хвілін).
3.2.1.5. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3.2.1.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
адпаведнасць умовам конкурсу;
змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;
улік сямейных і рэгіянальных асаблівасцей;
творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.
3.2.1.7. Конкурсныя матэрыялы (па 3 лепшых відэафільма – пераможцаў раённых этапаў конкурсу), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 1 кастрычніка 2016 года па адрасе: 212022, г. Магілёў, пр. Міра, 17 А, аддзел краязнаўства і пошукавай работы дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці». Тэлефон для даведак: 8 (0222) 20 62 17, e-mail: mogilev.octk@tut.by.
3.2.1.8. На рэспубліканскі этап конкурсу дасылаецца 6 лепшых матэрыялаў – пераможцаў абласнога конкурсу. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу праводзіцца прагляд конкурснага матэрыялу, а на выніковым – творчае прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ.
3.2.2. Абласны конкурс «Юны натуралiст»
3.2.2.1. Абласны конкурс «Юны натуралiст» (далей – конкурс) праводзіцца з красавіка па верасень 2016 года.
3.2.2.2. Асноўнымi мэтамii задачамi конкурсу з’яўляюцца:
папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку, дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, малюнкаў эколага-біялагічнага накірунку;
выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю;
развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і фармiравання мастацкага густу асобы.
3.2.2.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы і творчыя калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12– 16 гадоў.
3.2.2.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Расліна з мары», «Сэрца Зямлі маёй», «Цікавае побач».
Намінацыя «Расліна з мары» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае стварэнне навукова-даследчага праекту па вырошчванні травяністай (гародніннай ці кветкавай) расліны, якая штучна створана рукамі юных даследчыкаў метадам прышчэпкі і валодае асаблівасцямі папярэдніх форм. Пажадана дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.
У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць: тытульны ліст, дзе без скарачэнняў указваюцца кіраўнік і ўдзельнікі праекта; тэма і мэта выканання праекта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; дата і месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, улікі за ростам і развіццём раслін усіх паўторнасцей; вынікі з апісаннем чаканых і атрыманых новых выяўленых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі.
Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юных даследчыкаў. Да справаздачы прыкладаецца прэзентацыя праекта.
У намінацыі «Сэрца Зямлі маёй» (індывідуальная, праводзіцца ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў) прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы – малюнкі, якія адлюстроўваюць вобразы роднай прыроды, яе непаўторныя асаблівасці.
Работы павінны быць прадстаўлены ў фармаце 42х60 см (А3) у любой выяўленчай тэхніцы, без паспарту, у драўлянай рамцы светлага колеру. На адваротным баку кожнай работы ўказваюцца: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтара; назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, раёна, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).
Работы, якія не адпавядаюць указаным патрабаванням, у конкурсе не ўдзельнічаюць.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:
арыгінальнасць сюжэта;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы;
тэхнічная якасць.
Адным аўтарам прадстаўляецца не больш за дзве работы. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.
Работы, якія паступілі на конкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя работы аўтарам не вяртаюцца.
Намінацыя «Цікавае побач» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае мультымедыйную прэзентацыю экалагічнай сцежкі, якая распрацавана, створана і выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі.
У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; мэтавая аўдыторыя, на якую разлічана сцежка; у якой форме выкарыстоўваецца экалагічная сцежка; скіраванасць форм работы на пазнанне навакольнага асяроддзя; інфармацыйная насычанасць сцежкі.
Мультымедыйныя прэзентацыі – гэта від прэзентацый, у якіх ужываецца анімацыя, графіка, тэкст, інтэрактыўныя элементы, гук, відэа. Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце Power Point, PDF або Flash. Колькасць слайдаў не павінна перавышаць 30 адзінак.
На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы; калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора, аўтара і г.д.
Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі прэзентацыі з’яўляюцца:
дакладнасць, сцісласць, выразнасць і лаканічнасць прадстаўленнай інфармацыі;
інавацыйныя падыходы да вывучэння прыродных аб’ектаў, у тым ліку практыканакіраванасць;
прэзентацыя павінна насіць рэкламны характар і адлюстроўваць рэгіянальныя асаблівасці і/або этнаграфічную адметнасць мясцовасці.
3.2.2.5. Работы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць дэманстравацца ў рэспубліканскай галерэі «Прырода і творчасць» ва Установе адукацыі «Рэспубліканскi цэнтр экалогіі і краязнаўства».
3.2.2.6. Конкурсныя матэрыялы (па 10 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцы раённых і гарадскіх этапаў конкурсу) і пратакол пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап конкурсу да 15 верасня 2016 года па адрасе: 212017, г. Магілеў, вул. Альхоўская, 26, аддзел экалагiчнага выхавання дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці». Тэлефон: (80222) 26 47 93.
3.2.2.7. На рэспубліканскі этап конкурсу дасылаюцца па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі.
3.2.3. Абласны конкурс «Радзімы спадчына – мой гонар»
3.2.3.1. Абласны конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» (далей – конкурс) праводзіцца з красавіка па верасень 2016 года.
3.2.3.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;
фарміраванне гістарычнай свядомасці і высокай культуры навучэнцаў;
равіццё творчага патэнцыялу, далучэнне дзяцей і моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю, жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;
папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;
садзейнічанне зберажэнню культурнай спадчыны і народных традыцый.
3.2.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.
3.2.3.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» (калектыўная) і «Жывая крыніца талентаў роднага краю» (індывідуальная).
У намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара, у якія ўваходзяць:
звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю;
матэрыялы аб народных традыцыях і звычаях роднага краю:
вусная народная творчасць (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.);
выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва);
святочна-абрадавая культура (святы, абрады, рытуалы, культы);
тэхніка і тэхналогія вырабу (рамёствы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня);
выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;
прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.
У намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю» прадстаўляюцца:
відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры;
тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.
Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.
3.2.3.5. Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – avi, mpg, або wmv.
Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3.2.3.6. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў раённых і гарадскіх этапаў конкурсу), і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 30 верасня 2016 года па адрасе: 212022, г. Магілёў, пр. Міру, 23 «А», дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі«Абласны цэнтр творчасці». Тэлефон для даведак: (80222) 27 95 45.
3.2.3.7. На рэспубліканскі этап конкурсу дасылаецца па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў абласнога конкурсу.
3.2.4. Абласны конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая»
3.2.4.1. Арганізатарам правядзення абласнога конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» з’яўляецца аддзел тэхнічнай творчасці дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
3.2.4.2. Абласны конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей – конкурс фотаздымкаў) праводзіцца з сакавіка па чэрвень
2016 года.
3.2.4.3. Мэтай правядзення абласнога конкурсу фотаздымкаў з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.
Асноўныя задачы конкурсу фотаздымкаў:
фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны края;
прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;
эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
3.2.4.4. Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару.
3.2.4.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры);
«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
«Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі
і культуры Беларусі);
«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў).
Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
У кожнайнамінацыі работы будуцьразглядацца ў трох узроставыхкатэгорыях:
з 6 да 11 гадоўуключна;
з 12 да 15 гадоў уключна;
з 16 да 31 года ўключна.
3.2.4.6. Патрабаванні да афармлення фотаработ.
Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзенымпатрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца.
На зваротным баку кожнайфатаграфііпавінныбыць наступныядадзеныя:назва работы; прозвішча, імя, імя па бацькуаўтара (цалкам), узрост, назваўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.
Работы неабходна дасылаць у цвёрдайупакоўцы заказным або звычайным пісьмом без ацэнкі кошту. За пашкоджаннездымкаўпрыперасылцыарганізатарыадказнасці не нясуць.
3.2.4.7. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:
арыгінальнасць сюжэту;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;
тэхнічная якасць фотаздымка.
3.2.4.8. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.
Работы, якія паступілі на конкурс фотаздымкаў, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя на конкурс фотаздымкаў работы аўтарам не вяртаюцца.
3.2.4.9. Работы на конкурс фотаздымкаў з паметкай «Фотаконкурс» накіроўваюцца да 3 чэрвеня 2016 года па адрасе: 212017, г. Магілёў, вул. Дарвіна, 1, аддзел тэхнічнай творчасці дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі«Абласны цэнтр творчасці». Тэлефон для даведак: 8 (0222) 73 82 03, 73 82 59.
Судзейства абласнога конкурсу адбудзецца 10 чэрвеня.
3.3. Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».
3.3.1. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па верасень 2016 года.
3.3.2. Асноўнымізадачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, выхаванне духоўна і эстэтычна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да канкрэтных спраў, накіраваных на захаванне і павелічэнне багаццяў і чысціні роднай зямлі, павышэнне культурнага ўзроўню моладзі;
далучэнне навучэнцаў да стваральнай дзейнасці на карысць краіне, выхаванне адказнасці за свае ўчынкі;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.
3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.
3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы падлеткаў, накіраваныя на добраўпарадкаванне і захаванне гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, павышэнне культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны; апісваюцца акцыі і праекты, якія адлюстроўваюць памкненні моладзі ўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны; распавядаюць пра добрыя ўчынкі падлеткаў, якія па-гаспадарскі ставяцца да навакольнага асяроддзя (падтрымліваюць чысціню ў пад’ездзе дома, на пляцоўцы для гульняў, у двары, за ваколіцай вёскі, у месцах масавага адпачынку, па берагах рэк і азёр, на лясной палянцы).
3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку
(з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыяразглядаедасланыяматэрыялы для вызначэнняіхгоднасці да публікацыі. Лепшыятворчыя работы друкуюцца (прынеабходнасці – у рэдагаванымвыглядзе) на старонках газеты, сайцевыдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаваннечытачоў. Іхаўтарыстановяццафіналістамі конкурсу і адзначаюццаспецыяльнымідыпломамі (граматамі) газеты «Пераходныўзрост». Па вынікахабмеркаваннячытачоўвызначаеццаўладальнікспецыяльнайузнагародырэдакцыі газеты «Пераходныўзрост». Інфармацыяпрафіналістаўразмяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходныўзрост» (на сайцевыдання).
На выніковым – рэспубліканскаежуры, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначаепераможцаў і прызёраў.
3.3.7. Конкурсныяматэрыялыдасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 12 верасня 2016 года па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.
Тэлефон/факс: 8 (017) 287 19 59,e-mail: p_vozrast@tut.by.
4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў
4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу раённымі і абласным саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.
4.2. Пераможцы і прызёры абласных этапаў конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.
4.3. Фінансаванне расходаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў прадугледжаных на ўтрыманне дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
4.4. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі.