
|
№ п/п
|
Мерапрыемства
|
Час правядзення/клас
|
Месца правядзення
|
|
1
|
Адкрыццё Дня беларускай мовы і літаратуры. Акцыя “Вітаемся па-беларуску”
|
На працягу дня, вучні і настаўнікі
|
|
|
2
|
У госці да вучняў пачатковых класаў “Давайце размаўляць па-беларуску!”
|
13.50-14.35
8, 3, 4 класы
|
Каб.8,10
|
|
3
|
Інтэрактыўная гульня “Мова родная – мова модная”
|
14.50-15.35
6-7 класы
|
Каб.3
|
|
4
|
Конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова”
|
12.50-13.35
5-11 класы
|
Каб.16
|
|
5
|
Інтэрактыўныя заданні: выканай заданне, пакажы настаўніку, атрымай адзнаку! (Фае, першы паверх)
|
На працягу дня
|
|
|
6
|
Закрыццё Дня беларускай мовы і літаратуры.
Акцыя “Пажаданні роднай мове”
|
16.00
вучні і настаўнікі
|
Фае, першы паверх
|
Дзень роднай мовы
Весела, актыўна, бадзёра і ў лепшых беларускіх традыцыях прайшоў Дзень роднай мовы ў нашай школе.

Сёння вучні сустракалі ўсіх паштоўкамі і буклетамі, падрыхтаванымі спецыяльна да гэтага свята. Гэта падарыла і дарослым, і дзецям цудоўны настрой!
На працягу дня ўсюды чулася беларуская мова: гучалі беларускія песні, праводзіліся адкрытыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры. Інтэрактыўная гульня “Мова родная – мова модная” сабрала ўсіх знаўцаў роднай мовы, а конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова” аб’яднаў аматараў вершаў.

У бібліятэцы была арганізавана выстава беларускіх кніг, дзе можна было выбраць кнігу для чытання на свій густ.

У фае школы дзеці выконвалі інтэрактыўныя заданні. У час гульні “Мова родная – мова модная” вучні паглыбілі свае веды аб звычаях і традыцыях беларускага народа. Завяршыўся Дзень роднай мовы акцыяй “Пажаданні роднай мове”.


Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць вучняў і настаўнікаў, даюць магчымасць узбагаціцца ў духоўным плане, зразумець, што мова – гэта тое, што нас яднае.
