Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2025

Гучы, мая родная мова!

Дваццаць першага лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, таму вучні, настаўнікі 3-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Касцюковічы” актыўна далучыліся да святкавання. На працягу дня ўсе размаўлялі на беларускай мове.

З самай раніцы і на працягу ўсяго дня нельга было прайсці міма фотазоны “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”.

Вучні 3 класа прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Роднай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску”. Яны з вялікім задавальненнем разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні віктарыны.

Вучні 4 класа прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Знаўцы роднай мовы». Дзеці спаборнічалі ў разнастайных конкурсах: “Анаграмы”, “Давайце паразважаем”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Перакладчыкі”, “Скарбонка беларускіх слоў і высказванняў” і інш.

Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў.

Праведзеныя на працягу дня мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці навучэнцаў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў, выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларускага народа.