Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2026

Тыдзень роднай мовы

Напярэдадні ў нашай школе адбыўся Тыдзень роднай мовы, які быў напоўнены цікавымі і займальнымі мерапрыемствамі. Гэтыя дні дапамаглі вучням дакрануцца да багацця роднай мовы, зразумець яе прыгажосць і важнасць.

Тыдзень адкрыла тэматычная выстава, дзе былі прадстаўлены працы нашых вучняў, прысвечаныя роднай мове. Кожны мог убачыць, якім цудоўным можа быць свет беларускіх слоў. Работы ўключалі малюнкі і творы, у якіх вучні выказалі свае пачуцці і думкі адносна беларускай мовы.

Малодшыя вучні прынялі ўдзел у чэленджы "Я люблю цябе, родная мова", дзе яны павінны былі выказаць свае пажаданні роднай мове.

У рамках Тыдня роднай мовы вучнямі дзявятага і трэцяга класаў была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню роднай мовы. Школьнікі чыталі вершы на роднай мове, удзельнічалі ў віктарыне, слухалі песні беларускіх выканаўцаў.

   

Каманда школы прыняла ўдзел у раённым турніры “Знаўцы роднай мовы”, у якой заняла 1 месца. Гэта даказвае, што вучні нашай школы любяць і ведаюць родную мову.

У рамках тыдня быў арганізаваны конкурс эрудытаў, дзе ўдзельнікі праявілі свае веды. Вучні змагаліся за званне лепшага знаўцы, адказваючы на складаныя пытанні і гуляючы ў інтэрактыўныя гульні.

Асобнай главой тыдня стаў конкурс косплею, у якім вучні прадставілі свае версіі нацыянальных герояў і асобаў беларускай гісторыі. Гэта нагадала ўсім пра вялікую і багатую культуру беларусаў.

На завяршэнне тыдня адбылася акцыя квэст-гульня “Упошуках літары“Ў”, у рамках якой вучні выконвалі заданні. У нязмушанай гульнявой форме дзеці ўзбагацілі свае веды і цікава правялі час. У добрым настроі, з падарункамі школьнікі пайшлі дадому!

Тыдзень роднай мовы прайшоў з вялікім поспехам! Родная мова — гэта наша спадчына, і мы павінны яе шанаваць!