21 лютага азначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай шкоое ў гэты дзень праводзіліся мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх было паказаць, што родная беларуская мова натхняе вучняў на творчыя ініцыятывы.
Вучні 9–11 класаў прынялі ўдзел у акцыі “верш у кішэню”. Дзеці віншавалі жыхароў горада са святам, раздавалі буклеты з вершамі на роднай мове.
Для жадаючых праверыць свае веды была праведзена акцыя “Пішам дыктоўку разам”, у якой прынялі ўдзел не толькі вучні, але і прадстаўнікі адміністрацыі школы, настаўнікі.
Увесь дзень у нашай школе гучалі песні на роднай мове, дэманстраваліся відэаролікі з выявамі роднай зямлі.
У фае школы была размешчана інтэрактыўная выстава “Я роднай мовай ганаруся”, падчас якой усе жадаючыя маглі выказаць свае пожаданні роднай мове.
Лідзія Полазава
Родная мова
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.
То шчымліва, журботна галосіць,
То вясёлкай над борам плыве.
Так у госці ласкава запросіць,
Так бяседу гасцінна вядзе!
Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім,
Спелым коласам нівы шуміць!
У карагодзе кружыць вясельным
Веру, мова мая – будзе жыць!
Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына –
Мова родная, мова бацькоў!