Набліжаецца вялікае свята – 75-годдзе Перамогі. Гэта свята – яшчэ адна магчымасць узгадаць гераічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны і выказаць словы ўдзячнасці вам за тое, што мы жывём у мірны час у свабоднай, незалежнай краіне.
У гэты юбілейны год ад імя цэлага пакалення маладых людзей хочацца выразіць шчырыя словы ўдзячнасці вам, смелым і адважным, самаахвярным і моцным духам, стойкім і непахісным.
Мы, сучаснае маладое пакаленне, схіляем нізка галовы перад вашай мужнасцю і гераізмам, перад вашай вялікай любоўю і адданасцю Радзіме. Вы, перамагаючы страх, фізічны боль, маральныя пакуты, голад і холад, упэўнена ішлі да перамогі.
Вы глядзелі ў вочы смерці, гублялі сяброў, прайшлі цераз усе кругі пекла і ўсё ж перамаглі.
Вы годна вытрымалі ўсе выпрабаванні. Вы ваявалі самай галоўнай зброяй – сілай духу, ахвярнай любоўю да сваёй Айчыны, да людзей.
Вы – гордасць і гонар нашай краіны на ўсе часы!
Мы ніколі не забудзем ваш вялікі подзвіг, не забудзем, якой цаной была здабыта гэта перамога. Дзякуй Вам за свабоду і шчасце жыць у мірнай краіне!
Нельга змяніць мінулае, але мы можам не дапусціць гэтага ў будучым. Вельмі важна, каб перамога, здабытая такой крывавай цаной, паслужыла ўрокам для ўсяго чалавецтва.
Мы віншуем вас са святам і абяцаем рабіць усё, каб вы былі ўпэўнены ў нашай шчырасці і дабрыні. Верым, што ў нашых словах вы пачуеце не толькі віншаванні са святам і пажаданні здароўя, дабра, шчырых усмешак блізкіх, але і словы ўдзячнасці за ваш бессмяротны подзвіг і вялікую перамогу, за тое, што мы не ведаем пакут вайны, за тое, што сваім жыццём мы абавязаны вам і вашым таварышам. Мы абяцаем вам падтрымліваць мір і стабільнасць у нашай краіне сваімі справамі і ўчынкамі.
Дзякуй, што вы ёсць, што вы з намі!
З надыходзячым святам Вялікай Перамогі! Мы памятаем пра вас! Мы ганарымся вамі!