Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчет по последним мероприятиям

20.02.2021

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Нібы маці, берагчы працаўніцу нашу – мову,

Бо яна – жыцця зачын і пачатак песні новай.

Я.Сіпакоў

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы” сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

20 лютага 2021 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 1г. Касцюковічы” сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Вучні з прыгожымі прывітальнымі  словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  

У гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завем матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Пад кіраўніцтвам бібліятэкара Драздовай В.В. з мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры прайшла гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску!”, у якой прынялі ўдзел вучні 9-11-х класаў. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пытанні, рабілі творчыя паэтычныя замалеўкі, у конкурсе “Цікава ведаць” па чарзе выбіралі заданне і з выбраным словам састаўлялі сказы.

Пазнавальна і весела прайшло мерапрыемства “Люблю цябе, родная мова!” пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Каморчана В.У. Вучні 3 класа пазнаеміліся з гісторыяй утварэння мовы, яе станаўленнем; з захапленнем складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні, успаміналі беларускія народныя казкі.

Вучні 4 класа з класным кіраўніком Кавалевай А.І. здзейснілі экскурсію ў раённы краязнаўчы музей, дзе прынялі ўдзел у музейным занятку “Тайна беларускага арнамента”. Вучні даведаліся аб тым, што беларускі арнамент – гэта традыцыйны набор знакаў і кветак, якія выкарыстоўвалі нашы продкі шмат стагоддзяў таму назад, пазнаёміліся з такімі знакамі як знак урадлівасці, багацця, зямлі, сімваламі сонца, дружнай сям”і, дзіцяці, маці, жаночай долі.

Вучні 6 класа з класным кіраўніком Каралевай А.У. наведалі цэнтральную бібліятэку, дзе для іх была падрыхтавана святочная праграма “Мову родную шануй”. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі, называлі прымаўкі і прыказкі, слухалі беларускія песні.

Падводзячы вынікі дня роднай мовы вучні ўразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. Каб любіць сваю Радзіму, трэба добра ведаць яе гісторыю, сваіх продкаў.

Педагог социальный Бурделёва Э.С. провела с учащимися, состоящими на различных видах учёта групповое занятие «Мой распорядок дня». В ходе проведения занятия учащиеся в игровой форме учились составлять режим дня; правильно распределять время на работу и отдых, ценить время, Также ребята усвоили взаимосвязь здорового образа жизни и соблюдения режима дня.

Беседа «Уверенность в себе» 

Прайшлі факультатыуныя заняткі, заняткі на платнай аснове, заняткі абъяднанняў па інтарэсах, падрыхтоўка да конкурсаў “Школа бяспекі”, “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.