Нямала вядомых усёй краіне пісьменнікаў і паэтаў узрасціла беларуская зямля. Шмат таленавітых, творчых людзей нарадзілася і ў нашым Прыбяседдзі. Сярод іх – беларускі паэт і літаратуразнавец, наш зямляк Міхась Аляксеевіч Губернатараў. 22 лістапада Міхасю Аляксеевічу спаўняецца 75 гадоў. Народнае аматарскае аб’яднанне “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І.Чыгрынава прадстаўляе вашай увазе відэапрэзентацыю «Сум душ», падрыхтаваную да юбілею паэта.