Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.11.2021

Родная мова - крыніца празрыстая

Згодна з планам работы тыдня пачатковых класаў 25.11.2021г. прайшоў дзень беларускай мовы і літаратуры.

Гучы, беларуская мова, гучы!

Мой друг, сваю родную мову вучы,

Як вучаць кітайцы, японцы, палякі,

Як вучыць народ на планенеце ўсякі…

Хай вечна гучыць мілагучна і звонка

На мове чароўнай жывая гамонка!

Згодна з планам работы тыдня пачатковых класаў  25.11.2021г. прайшоў дзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу дня вучні 1-4 класаў прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх  запланаваных мерапрыемствах.

Пад кіраўніцтвам настаўніка Кавалевай А.І. прайшла гульня-конкурс “Словы роднай мовы”, дзе вучні 1 класа змаглі праявіць інтэлект, спрыт і творчасць. Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні, такія як “Метаграма", “Выправі памылку”, “Назаві адным словам”, “Загадкі” і інш. Дух спаборніцтва, сяброўства і цеплыні панаваў на мерапрыемстве. У выніку былі выяўлены пераможцы, сапраўдныя знаўцы роднай мовы.

З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу вучняў у 2 класе прайшоў час інтэрактыву “Гуляю і вучуся” (настаўнік Склянная Н.В.). Вучні з інтарэсам гулялі ў перакладчыкаў, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, стараліся разважаць, выказваць свае думкі.

Удзел у паэтычным чэленджы “Радзіма ў слове” прынялі вучні 3 класа (настаўнік Васільева Т.Д.). Мэта дадзенага мерапрыемства — папулярызацыя  літаратурнай творчасці беларускіх паэтаў сярод дзяцей, далучэнне да паэтычнай спадчыны, культуры і гісторыі нашай краіны. Вучні дэманстравалі выразнае чытанне вершаў пра Радзіму на памяць. Лепшым чытачам твораў будзе прадстаўлена магчымасць выступіць з імі на закрыцці тыдня пачатковых класаў.

Вучням 4 класа было прапанавана прыняць удзел у новым конкурсе чыстапісання “Мова аб’ядноўвае”. Для конкурсу настаўнікам Каморчанка В.У. быў выбраны твор на тэматыку, якая звязана з роднай мовай і літаратурай. Вучні з увагай і вялікай стараннасцю спісвалі прапанаваны ім тэкст. Было важна напісаць тэкст чыста, акуратна, без памылак, каб трапіць у адборачны тур.  

Цікавы і пазнавальны бібліяфрэш «Родная мова стала блізкай мне змалку» быў арганізаваны ў бібліятэцы ўстановы адукацыі Драздовай В.В., дзе была прадстаўлена выстава дзіцячай беларускай літатратуры.  

Удала справіўшыся з усімі заданнямі, вучні пачатковых класаў пераканаліся,  што родная мова жыве па сваіх законах і сакрэтах. А адчуць іх  трэба душой і сэрцам, бо “словы роднай мовы — як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак”. А жыццё, як вядома, любіць ініцыятыўных, дапытлівых, тых, хто знаходзіцца ў пошуку новых адценняў родных слоў.