Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.11.2018

Прошла неделя белорусского языка и литературы

З 19 па 24 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа № 1” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Тут родныя мяне трымаюць карані…”, прысвечаны Году малой радзімы.

19 лістапада ў фае школы настаўнікамі беларускай мовы сумесна з вучнямі былі аформлены выставы “Тут родныя мяне трымаюць карані”, “Гісторыя горада на старых фотаздымках”, “Пісьменнікі-землякі”.Вучні 5-7 класаў наведалі тэматычныя выставы, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі горада, з пісьменнікамі-землякамі, змаглі ўбачыць, як змяніўся горад з цягам часу.

20 лістапада настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аўдзеева А.І. падрыхтавала ўрок па тэме “Падагульненне і сістэматызацыя вывучнага па тэме “Дзеяслоў”(6 клас), а 21 лістапада на ўрок “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам” (8 клас) запрасіла калег настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барысенка Н.Р.

22 лістапада вучні 8-9 класаў аформілі фотакалажы “Вуліцамі роднага горада”, падрыхтавалі рэкламу любімых месцаў сваёй малой радзімы. А вучні 5-6 класаў намалявалі знакамітыя мясціны роднага горада: вуліцы, скверы, плошчы, будынкі. З вялікім захапленнем дзеці абаранялі свае малюнкі.

З мэтай папулярызацыі творчасці паэтаў-землякоў у межах тыдня 23 лістапада для вучняў 6-7 класаў прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Чытаем па-беларуску творы паэтаў-землякоў”. Гучалі на памяць вершы, напісаныя на беларускай мове, прысвечаныя роднаму гораду, беларускай мове. Вучні прадэманстравалі не толькі артыстычныя здольнасці, але і глыбокае разуменне зместу твораў, сваё ўменне перадаць агульны настрой, аўтарскія пачуцці, адносіны да твора, да сваёй малой радзімы, да беларускай мовы.

24 лістапада ўсіх аматараў паэзіі сустрэла літаратурная гасцёўня “Ляці, мая песня, над роднай старонкай…” удзелам паэтэсы-зямлячкі Наталлі Пятроўны Азаранка. Анастасія Лавецкая і Яна Юркова, вядучыя гасцёўні, пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй і творчасцю паэткі. Вучні дэкламавалі вершы Наталлі Пятроўны, гучалі песні на яе словы. Сустрэча не пакінула абыякавымі вучняў і настаўнікаў.

Усе мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў вучняў патрыятычных пачуццяў, любові да малой радзімы, роднай мовы і літаратуры, павагі да дзейнасці славутых землякоў.