Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.04.2024

Дзень беларускай мовы і літаратуры «Гучы, мая родная мова!»

У рамках Тыдня пачатковых класаў агульны  цёплы, душэўны настрой надаў Дзень беларускай мовы і літаратуры, які прайшоў 23.04.2024г. пад дэвізам: "Гучы, мая родная мова!". План тэматычнага дня ўключаў мерапрыемствы як для вучняў, так і для педагогаў: гульні, акцыя, выставы, адкрыты ўрок, конкурсы і інш.

У гэты дзень з самай раніцы акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» аб’яднала ўсіх дзяцей  і дарослых. Гэта мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы. Вучні паспрабавалі вызначыць, хто ў класе найлепш ведае родную мову.

На другім паверсе школы была арганізавана выстава-прэзентацыя «У гасцях у беларускай казкі», якая нікога не пакінула абыякавым. Выстава была падрыхтавана навучэнцамі. Дзеці падабралі прыгожыя, маляўнічыя дзіцячыя кнігі «Казкі бабулі Белай Вароны», «Вясёлка», «Каток – залаты лабок», «Дзедава жалейка», «Вялікая і Малая мядзведзіцы», «Казкі з праўдай напалам», «Крынічка» і інш. Затым навучэнцы з цікавасцю паслухалі любімыя казкі сваіх аднакласнікаў, а некаторыя творы прачыталі і самі, напрыклад, народныя казкі рознай тэматыкі: чарадзейныя,  сацыяльна-бытавыя, казкі пра жывёл. Пасля гэтага з задавальненнем адказвалі на пытанні настаўніка па прачытаным тэксце, давалі характарыстыку героям.  Казка прымусіла задумацца ўсіх удзельнікаў мерапрыемства  аб учынках герояў і вучыцца на іх памылках.

   

Таксама навучэнцы аформілі дзіўную выставу малюнкаў "Сюжэт беларускіх народных казак". Юныя наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з яркімі работамі, якія былі напоўнены магіяй дзіцячага ўяўлення.

Настаўнік Кавалева А.І. правяла ў межах дня адкрыты ўрок у 3 класе па тэме "Дзеяслоў як часціна мовы". На працягу ўрока вучні падагульнілі свае веды пра дзеяслоў як часціну мовы, навучыліся знаходзіць дзеяслоў у сказах і вызначаць яго сінтаксічную ролю. З задавальненнем выконвалі інтэрактыўныя заданні індывідуальна, па групах і каля дошкі.

З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчаткі ўдзельнічалі на перапынках у такіх беларускіх народных гульнях, як "Гарачая бульба", "Вартаўнiк", "Дзед Мароз", "Свабоднае месца" і інш.

Своеасаблівым фіналам гэтага дня стаў конкурс «Мой сшытак – мой твар», дзе вучні 2-4 класаў прадставілі свае сшыткі па беларускай мове. Па выніках конкурсу былі вызначаны самыя лепшыя сшыткі ў кожным класе.

Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў Дзень беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах.